Ой! Жэня! Гэта вось толькі рукі дайшлі да тэлефона, сядзім зараз у аэрапорце, а думкамі ўсё там жа – пад дубамі, з саладухам, танцулькамі, кветкамі і (я) ў гэтай неверагоднай-неверагоднай сукенцы!.. Ох, Жэнечка, колькі мы за гэтыя два дні выслухалі-прачыталі ўражанняў гасцей пра “лепшае вяселле, на якім яны былі і будуць” – табе не перадаць)) і самі таксама ведаем, што гэта было абсалютна казачна і бездакорна цудоўна, праўда.
Табе, дзяўчатам – неабдымны дзякуй: было радасна давярацца не толькі вашаму прафесіяналізму, але і такому трапяткому, чалавечнаму і ўважліваму стаўленню! Вось шчыра – і ў сам дзень, і ў часы падрыхтоўкі я пачувала сябе так камфортна (і нават першы раз у жыцці – як прынцэска!:)

Дзякуй вам, дарагія дзяўчаты, за свята, якое для нас аказалася літаральна – казкай. Цяпер мы назаўжды маем, куды вяртацца думкамі, каб набрацца сіл і прыгажосці:)